Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?
УЧ.IT.ЕЛЬ | Образовательный веб-квест
Голосование
Приглашаем принять участие в голосовании. Конкурс - «Сюжетно-ролевая игра 21 века»
Всего 228 человек
Голосование
Какие дополнительные образовательные платные услуги в 2017/2018 учебном году из предложенных Вами будут востребованы?
Всего 109 человек

Вялікдзень

Дата: 6 апреля 2014 в 14:40, Обновлено 6 апреля 2014 в 16:50
Автор: Жегало Е. С.

Вялікдзень

З пляцоўкі Вікіпедыя.
 
Вялікодныя яйкі
Памятная манета Нацыянальнага банку Беларусі (2005)

Вялікдзень або Пасхапасха — слова арамейскае, якое адпавядае яўрэйскаму песах і азначае: скакаць, танцаваць, весяліцца.

Паводле біблейскіх паданняў, гэта першае з трох галоўных нацыянальных свят яўрэяў, якое было ўстаноўлена ў сувязі з вялікай гістарычнай падзеяй — днём выхаду іх з егіпецкай няволі і святкавалася на працягу васьмі дзён, пачынаючы з вечара 14 да 21 чысла асірыйскага месяца нісана, што адпавядае еўрапейскаму сакавіку — красавіку. Сама пасха, па Бібліі адносілася толькі да вечара з 14 на 15 нісана, калі ў памяць аб выхадзе з няволі патрабавалася пасля абеду зарэзаць ягнё, падсмажыць і есці мяса з апраснакамі і горкімі травамі, есці абутым, падпяразаным поясам і з посахам у руках у знак хуткага выхаду з Егіпта. Астатнія сем дзён пасля пасхі займала свята апраснакоў (г.зн. мацы). Апраснак у культавым рытуале яўрэяў азначаў спешнасць выхаду з Егіпта, калі цеста не паспявала скіснуць. 3 цягам часу, калі ў нетрах іудзейскага веравызнання зарадзілася і пачало развівацца хрысціянства, яно перанесла гэта яўрэйскае свята ў свой рэлігійны рытуал і дастасавала яго сімволіку да Ісуса Хрыста, паводле якой вялікоднае ягнё стала адным з вобразаў Хрыста, які прыняў пакутніцкую смерць на крыжы, а потым уваскрос, як і сама прырода пасля зімы. У хрысціянскіх святцах Вялікдзень стаў адным з дванаццаці вялікіх свят веруючых як свята ачышчэння ад зямных грахоў. Час абавязковага святкавання пасхі, па-беларуску Вялікадня, афіцыйна быў устаноўлены на Нікейскім саборы.

Народная традыцыя[правіць | правіць тэкст]

У старажытных славянаў першапачаткова так называлася веснавое свята ў гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу «вялікіх дзён» палявых работ. Адсюль і назва. Падобнае свята пачатку жніва было і ў старажытных семіцкіх плямёнаў, называлася яно «Пасха» (грэц. πάσχα, ад іўр. פסח песах — «праходзіць міма»). Старажытныя жыды святкавалі Пасху ў гонар іх зыходу з Егіпта. У дахрысціянскія часы ў Беларусі на Вялікдзень адбываліся магічныя абрады з мэтай забеспячэння плоднасці жывёлы, урадлівасці зямлі, засцеражэння ад нягод.

3 прыняццем хрысціянства гэтае свята атрымала духоўны сэнс і ачышчальную моц, з'яўляецца выключна радасным і ўрачыстым у шэрагу ўсіх хрысціянскіх святаў. Падрыхтаваўшы сябе духоўна Вялікім сямітыднёвым постам, на перадвялікодным Белым тыдні пачынаюць рыхтавацца да правядзення святочных дзён. У Чысты чацвер чысцяць і прыбіраюць хату і двор. У Вялікую суботу, напярэдадні Вялікадня, гатуецца, варыцца, смажыцца мноства розных страваў. Пякуцца пірагі, фарбуюцца ў розныя колеры і распісваюцца ўзорамі курыныя яйкі (пісанкі). Увечары гэтага ж дня прыбіраюцца ў святочную вопратку, бяруць з сабой падрыхтаваную для асвячэння «пасху», ідуць у царкву на ўсяночную службу.

Пасля літургіі святкаванне працягваецца дома. Разгаўляюцца асвячоным яйкам, потым іншай асвячонай ежай. Любімая гульня ў моладзі — біткі. Стукаюцца велікоднымі яйкамі, і пераможцам аказваецца той, у каго яно застаецца цэлае («мацак»).

У першы велікодны вечар на Беларусі былі пашыраныя валачобныя абыходы, падчас якіх групы валачобнікаў хадзілі па хатах і выконвалі валачобныя песні з пажаданнем селяніну плёну на ніве, прыплоду ў статку, добрага здароўя, шчаслівае долі, велічалі гаспадароў і руплівую працу:

У вялікодны абрадавы комплекс уваходзілі рытуальныя трапезы, карагоды і памінанне памерлых родзічаў — веснавыя дзяды Радаўніца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.