Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?
УЧ.IT.ЕЛЬ | Образовательный веб-квест
Временные перебои в работе с платежами
Голосование
Приглашаем принять участие в голосовании. Конкурс - «Сюжетно-ролевая игра 21 века»
Всего 228 человек
Голосование
Какие дополнительные образовательные платные услуги в 2017/2018 учебном году из предложенных Вами будут востребованы?
Всего 109 человек

Часопіс "Буся"

Дата: 11 апреля 2014 в 16:33, Обновлено 21 октября 2014 в 12:57
Автор: Жегало Е. С.

Семінар 11.04.14 Выхаванне мастацкім словам. Прэзентацыя часопіса "Вясёлка" і "Буся"

часопіс БусяНараджэнне новага часопіса "Буся"

 

Чытанка-маляванка "Буся" для дашкольнікаў нарадзілася ў рэдакцыі дзіцячага часопіса "Вясёлка".

Дарагія нашы буські, пяшчотныя і ласкавыя буслікі!

Усе вы -- Божыя посланнікі на Зямлі. А ў Беларусі -- вы нашы спадчыннікі, наша надзея, наш заўтрашні дзень. І мы, дарослыя, хочам, каб вы раслі, гадаваліся фізічна і духоўна здаровымі, радаснымі і заўсёды святочнымі. Мы хочам быць вам сябрамі і памочнікамі ва ўсім.

Дайце вашу ручку і разам пойдзем у чароўную краіну казак, вершаў, загадак, пацешак. Пачуйце асалоду беларускага мастацкага слова, упусціце яго ў душу, і хай яно дапаможа вам палюбіць нашу краіну Беларусь.

Уладзімір Ліпскі галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка"

http://www.veselka.by/?cat=37 Чытанка-маляванка “Буся”

Дарагія сябры – чытачы нашай цудоўнай “Вясёлкі”! У многіх з вас ёсць малодшыя брацікі ці сястрычкі, якім таксама хацелася б мець свой часопіс. Пра гэта даўно марылі і многія мамы тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якіх яны нярэдка ласкава называюць сваімі буськамі, альбо бусяняткамі.

І задумалася “Вясёлка”: а і сапраўды, ці не стварыць ёй свайго дзівоснага спадарожніка – часопіс для самых маленькіх беларусаў? Задумалася і стварыла! І назву не давялося доўга прыдумваць. Вядома, – “Буся”! У гэтым назове – пажаданні многіх мам. Калі выйшаў “пілотны” нумар “Бусі”, галоўны рэдактар “Вясёлкі” Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі паказаў яго адной маленькай дзяўчынцы, якая адразу ў захапленні, з радасцю прыціснула чытанку-маляванку да грудзей, маўляў, вось ён – мой часопіс! І новы часопіс ужо гатовы да свайго выхаду. Чытанка-маляванка “Буся” ўключана ў падпісны каталог “Белпошты”, і яе можна атрымаць па падпісцы ці купіць ужо ў сёлетнім жніўні.

Якая ж яна, “Буся”? Ад малюнкаў дыханне перахоплівае: такія яны яркія і прыгожыя! А змест – казачны! Са старонак “Бусі” паўстае самы сапраўдны казачны горад Беларускі Алфавіт, які будуецца з чароўных літар… Думаецца, дашкаляты не толькі з цікавасцю з імі пазнаёмяцца, а і добра запомняць, што паспрыяе іхняму развіццю. У часопісе ёсць і чытанка-маляванка, з якой нават можна скласці маленькую кніжачку “Птушкі-весялушкі”. Тут “Кваква вучыць квакванятак па балоце лёгка чапаць”, а “Бусел буські па чарзе дзеткам раздае ў гняздзе…” Але што забягаць наперад?

Трэба проста дачакацца часопіса і пазнаёміць з ім як мага больш маленькіх беларусаў. “Буся” іх не расчаруе.

Мама, гэта ўсё не дзівы:

я – разумны і пачцівы.

Як належыць, апрануся

і скажу: «Цяпер дай “Бусю”»!

Першы нумар чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў “Буся” пабачыў свет у жніўні. Выданне адразу палюбілася чытачамі. Гэта і не дзіва: часопіс атрымаўся надзвычай цікавым і яркім, пазнавальным і вясёлым, аздобленым вельмі прыгожымі малюнкамі. У лістападзе ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску адбылася прэзентацыя другога нумара “Бусі”. Чытанку-маляванку прадставілі яе “хросныя бацькі” – галоўны рэдактар Уладзімір Ліпскі і Раіса Баравікова. У суаўтарстве вядомыя пісьменнікі стварылі казку пра алфавіт “Чароўныя літары”.

Рэдакцыя чытанкі-маляванкі “Буся” рыхтуе да друку трэці нумар, у якім нашы чытачы знойдуць завяршэнне казкі пра алфавіт “Чароўныя літары”, а таксама шмат сюрпрызаў. У планах на наступны год – казка пра лічбы. Буся навучыць вас не толькі чытаць, а і лічыць!

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.