Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?
УЧ.IT.ЕЛЬ | Образовательный веб-квест
Временные перебои в работе с платежами
Голосование
Приглашаем принять участие в голосовании. Конкурс - «Сюжетно-ролевая игра 21 века»
Всего 228 человек
Голосование
Какие дополнительные образовательные платные услуги в 2017/2018 учебном году из предложенных Вами будут востребованы?
Всего 109 человек

Масленіца

Дата: 24 февраля 2014 в 12:08, Обновлено 2 марта 2014 в 19:21
Автор: Жегало Е. С.

Масленіца (Масленка, Сырніца), старажытнае свята славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды - адраджэннем плодных сілаў зямлі. Галоўная накіраванасць абраду - праводзіны зімы, набліжэнне вясны, забяспячэнне багатага ўраджаю і дабрабыту  гаспадарцы. Адзначалася на 8-ым тыдні перад Вялікаднем, напярэдадні вялікага посту.

Масленіца ўлучае ў сябе пакланенне продкам; культ сям'і і шлюбу; спалучае шэраг жывёлагадоўчых абрадаў з земляробчымі; абрады і дзеянні, накіраваныя на забяспячэнне аховы сям'і; абходы, катанне з горак, адведванне бабак-павітух; спальванне чучала. Масленіца ў адрозненне ад іншых святаў, якія ўяўляюць сабой ужо хрысціянскія версіі, з'яўляецца амаль поўнасць язычніцкім святам.

Абрад спальвання пудзіла ўяўляў сабой не толькі важны момант ачышчэння агнём, але і своеасаблівы момант калектыўнай псіхатэрапіі. Канцэнтрацыя энергіі і вера ўсіх супольнікаў был накіравана на выгнанне смерці, хваробаў, голаду, нечысці, збавення ад бяды.

Пачынаючы ад Масленіцы і да самага Вялікадня нельга было ўступаць у шлюбы. Масленічны тыдзень заканчваўся тым, што сямейнікі прасілі адзін у аднаго прабачэння за ўсе магчымыя крыўды і грахі. Заканчвалася Масленіца запустамі на малочнае. Традыцыі Масленіцы захаваліся ў святкаванні провадаў зімы.

На Масленіцу ўсе весяліліся, гулялі.
На кол ставілі кола з воза. Прывязвалі да яго шасты, на якія чаплялі санкі. Адны круцілі кола, іншыя каталіся. Каталіся таксама і на санках з гары.
Па вуліцы мужчыны каталі калоду, каб летам добра рос лен.

Асаблівай павагай карыстаўся "жывы" агонь, які здабывалі шляхам трэння двух драўляных брускоў. Ім падпальвалі саламянае пудзіла на Масленіцу,

У чацвер на Маслянку аб'язджалі маладых коней, быкоў, валоў, гушкаліся на арэлях, якія прымацоўваліся на варотах, у гумне, каб "на гэты год лён рос моцны і доўгі". У вялікай колькасці частаваліся сырам, маслам, смятанай, малаком, бо ў нядзелю наступалі Загавіны, пасля якіх забаранялася сем тыдняў да Вялікадня есці ўсё жывёльнае, а дазвалялася толькі расліннае і рыбу.

Апошні дзень Масленкі - нядзеля мела назву Даравальнай. Пасля вячэры гаспадар садзіўся на кут, а да яго па чарзе пачынаючы са старшых, падыходзілі родныя і, кланяючыся да зямлі, гаварылі: "Прабач, даруй, бацька родны, можа чым, справай ці языком пакрыўдзіў цябе". Калі ўсе папрасілі прабачэння, бацька таксама кланяўся ўсім да ног і прасіў даравання. Таму гэтая нядзеля мела яшчэ назвы Прошчаная, Паставая, Гавенны дзянёк, Загавінная, Пустая, Развітальная, Прабачальная.

  Панядзелак пасля Масленкі меў назвы: больш старажытную - Шыльны (шылам чысцілі паміж зубамі ад скаромнага); больш познюю - Паласказуб.

На Масленіцу "трасуць падушкі". Прыходзяць у хату, дзе есць нявестка. Украдуць падушкі. А вечарам гаспадыня павінна ісці да тых, хто выкраў падушкі, і частаваць іх за тое, каб яны вярнулі.

Хлопцы, сабраўшыся гуртам, бяруць ступу, у якой звычайна таўкуць куццю, абвязваюць яе ніжнюю частку вяроўкай і цягаюць па вуліцы. Заходзяць у дом, дзе есць дзяўчына-нявеста, ставяць пасярод хаты ступу. Сярод жартаў і смеху намагаюцца захапіць якую-небудзь рэч, якая належыць дзяўчыне. Захопленую рэч кладуць у ступу, і ідуць да наступнай хаты. Сабраўшы дастаткова розных дзявоцкіх рэчаў, хлопцы нясуць іх у карчму, туды прыходзяць дзяўчаты выкупаць свае рэчы. Грошы, якія хлопцы выручылі за рэчы, ідуць на агульны пачастунак.

Заканчвалася Масленіца ў нядзелю. Спраўлялі провады Маленкі - саламянага чучала, якое вывозілі на поле, на самы высокі пагорак, дзе былі пасеяны азімыя, і спальвалі. Спальванне чучала сімвалізавала сабой развіцце з зімой і сустрэчу доўгачаканай вясны.
Вечарам на стол ставіліся толькі малочныя стравы, галоўнае месца займалі сыр, масла і тварог з малаком. Людзі развітываліся з вяселымі святамі, настройвалі сябе на новы працяглы (сямітыдневы) пост.

Заканчвалася вячэра абрадам развітання і ўсеагульнага прашчэння, даравання.

 «У нас сягоння Масленіца,
Прыляцела ластавіца,
Села-пела на жэрдачку,
Шчабятала вестачку.»

Масленіцу святкавалася ў апошні тыдзень перад Вялікім пастом. Гэта першае веснавое свята, якое завяршае зіму і ўслаўляе прыход вясны, сонца і цяпла. Масленіца святкавалася на працягу тыдня і называлася „шырокай”. Яна была цесна звязана з праваслаўнай абраднасцю — на гэтым тыдні елі малочныя прадукты, бліны, аладкі. Яшчэ тыдзень раней паводле царкоўных законаў трэба было развітацца з мясам.

Назва свята. У гэты перыяд у весках ацёл и акот жывёлы. Таму на сялянскім святочным стале галоўнае месца займаюць малочныя прадукты: сыр, масла, заквашаныя бліны, якія ўжываліся з маслам. У народзе казалі "Масла на стале - Масленіца на дварэ".

Даследчыкі лічаць, што Масленіца адзначалася ў гонар бога Велеса, які з'яўляўся ахоўнікам жывелы. Велес на працягу года зберагаў статак, надаваў яму сілу, клапаціўся пра павелічэнне, таму свята Сырнай сядміцы было ўрачыстай падзякай богу-ахоўніку. З прыняццем хрысціянства адным з цэнтральных момантаў свята стаў чацвер на масленічным тыдні, у які ўшаноўваўся святы Уласій як прадаўжальнік язычнага Велеса.

МАСЛЕНІЦА

Старажытнае народнае свята Масленіца святкавалася за 45 дзён да Вялікадня на працягу тыдня. Свята гэта ўзнікла яшчэ ў дахрысціянскую пару як абрад провадаў зімы і сустрэчы вясны.

А у нас сёння Масленіца! Прыляцела ластавіца!

Села на калу, Кідала масла па каму.

А мы масленку чакалі – Усю нядзельку выглядалі,

А мы думалі Масленка сем нядзеляк,

Але Масленка сем дзянёчкаў.

Некалі Масленіца была святам для ўсіх людзей: багатых і бедных, дарослых і дзяцей. Пачынаючы з чацвярга, і да нядзелі яна называлася шырокай. У гэтыя дні гаспадыні гатавалі многа рознай ежы, асабліва бліноў, аладак, бублікаў, таму што ўсе круглыя прадметы сімвалізавалі Сонца, а калі іх есці, то гэта быццам бы дапамагае сонцу хутчэй рухацца па крузе, узыходзіць усё вышэй і паскорыць надыход вясны. Дзеці і дарослыя ў масленічныя дні стараліся абавязкова пакатацца на вазках, запрэжаных коньмі, а таксама на санках з горак. У апошні дзень Масленіцы адбывалася развітанне з зімой – спальвалася чучала-лялька Масленіца. Рабілася гэта так: звычайна вясковыя хлопцы бралі ў каго-небудзь старую барану альбо кола, клалі на іх салому, дровы, вывозілі на жытняе поле ўвечары і там спальвалі пад песні зробленую з саломы вялікую ляльку-масленіцу, апранутую ў старое адзенне. Або рабілі жартоўнае пахаванне такой лялькі. Прычым ніякага смутку з прычыны развітання з Масленіцай не назіралася. Чаму ж так? А таму, што нашы продкі-язычнікі верылі ў паміраючых і ўваскрасаючых багоў расліннай прыроды. Пахаванне лялькі-масленіцы сімвалізавала провады, адміранне зімы і адраджэнне вясны. Вось чаму Масленіца – вясёлае свята. На Масленіцу спявалася нямала вясёлых, жартоўных песень. Калі канчалася Масленіца, пачынаўся Вялікі пост. Ён працягваўся аж да Вялікадня.

Масленіца працягвалася цэлы тыдзень. У гэты час забаранялася есці мяса. Яго змянялі бліны з маслам. Першы дзень Масленіцы называлі  “Сустрэчай” – з усёй вёскі збіраліся маладажоны, якія год ці два, як уступілі ў шлюб. Гулялі ў калодку, якую прывязвалі халастому хлопцу і прасілі выкуп. Другі дзень называўся “Зайгрышы”. У гэты дзень каталіся з гор. Захоўваўся звычай гойдацца, гушкацца, але рабіць маглі гэта толькі дзяўчаты і хлопцы. Раней рабілі гэта на варотах, у гумне. Гойдаліся на варотах дзеля таго, каб рос лён доўгі і моцны. У сераду на Масленіцу цёшчы пяклі бліны і чакалі да сябе ў госці зяцёў, каб пачаставаць іх. У чацверг – “Дзень святога Уласа” – хадзілі ў лазню. У пятніцу – зяці ў госці запрашалі сваіх любімых цешчаў. Нядзеля мела назву “Прабачальная бяседа”. У гэты вечар усе родныя прасілі прабачэння адзін у аднаго. Вечарам моладзь збіралася на вуліцы, спявала песні, плясала, Масленіцу праважала:

Як мы Масленку дажыдалі

Ды ў вакенца паглядалі,

Гару сырам набівалі,

Зверху маслам палівалі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.