Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?
УЧ.IT.ЕЛЬ | Образовательный веб-квест
Временные перебои в работе с платежами
Голосование
Приглашаем принять участие в голосовании. Конкурс - «Сюжетно-ролевая игра 21 века»
Всего 228 человек
Голосование
Какие дополнительные образовательные платные услуги в 2017/2018 учебном году из предложенных Вами будут востребованы?
Всего 109 человек

Часопіс “Вясёлка”.

Дата: 11 апреля 2014 в 15:56, Обновлено 21 октября 2014 в 12:57
Автор: Жегало Е. С.

http://www.veselka.by/

часопіс "Вясёлка".

Не старайся больш дарма –
іншых колераў няма.
Распраўляе крылцы пчолка,
зелянее збажына.
Загарэлася вясёлка –
будзе добрая вясна.
Так напісаў у 1957 годзе ў першым нумары “Вясёлкі” адзін з пачынальнікаў гэтага дзіцячага часопіса, патрыярх беларускай літаратуры Сяргей Грахоўскі. І тым самым як бы вызначыў магістральны накірунак для новага выдання.
Усе, хто сёння шчыруе ў “Вясёлцы”, ганарацца, што “нарадзіў” часопіс для дзяцей Васіль Вітка – класік беларускай дзіцячай літаратуры, першы адказны рэдактар часопіса. Свае творы ўжо ў першыя нумары прапанавалі Васіль Хомчанка, Усевалад Краўчанка, Алесь Якімовіч, Андрэй Александровіч, Эдзі Агняцвет, Ядвіга Бяганская, Станіслаў Шушкевіч, Рыгор Няхай, Мікола Гамолка, Пятрусь Макаль, Алесь Бачыла, Пятро Рунец, Авяр"ян Дзеружынскі, Іван Грамовіч, Міхась Калачынскі…

“Вясёлка” – адзінае ў Беларусі выданне для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якое адразу ж стала жаданым і любімым маленькімі чытачамі.
А для тых, хто працаваў у ім, гэта была праца сэрца. У розныя часы галоўнымі рэдактарамі часопіса былі Еўдакія Лось, Анатоль Грачанікаў. З 1978 года – Уладзімір Ліпскі, які кіруе выданнем і сёння.
У праграме мерапрыемства выстаўка-продаж калекцыйнай серыйнай кнігі, сумеснага праекта Установы “Рэдакцыя часопіса «Вясёлка»” і РУП “Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»”, выдатнай беларускай пісьменніцы Эдзі Агняцвет “У свеце дабрыні”; інтэрактыўныя выстаўкі часопісаў “Вясёлка”, “Буся”; тэатралізаваная HD-прэзентацыя часопісаў “Вясёлка” . Галоўны рэдактар абодвух часопісаў Уладзімір Ліпскі і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, пісьменніца Раіса Баравікова.

 

55 год Вяселкі

 

Уладзімір Ліпскі размаўляе з дзеткамі

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.